МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
Перад бальшавікамі Беларусі і Заходняга фронту паўстала задача далейшага арганізацыйнага згуртавання сваіх радоў. Ажыццяўленне гэтай найважнейшай задачы ўзяў на сябе Мінскі камітэт РСДРП(б). 17 жніўня ім было апублікавана паведамленне аб скліканні 1 верасня Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі. Але з-за карнілаўскага мяцяжу многія дэлегаты не змаглі прыбыць, і замест канферэнцыі адбылася нарада. Па дакладу А. Ф. Мяснікова яна прыняла рэзалюцыі «Аб вайне» і «Аб палітычным моманце». Адначасова нарада запатрабавала паўсюдных перавыбараў Саветаў і камітэтаў, прыняла схему пабудовы партыйных арганізацый у арміі, выбрала абласное і франтавое бюро РСДРП(б), намеціла тэрмін склікання канферэнцыі, яе павестку дня і ўстанавіла модус прадстаўніцтва. Гістарычны акт — арганізацыйнае аб'яднанне ўсіх партыйных арганізацый, існуючых у Беларусі і на Заходнім фронце,— завяршыўся на I Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі, якая адбылася і праходзіла 15—18 верасня у Мінску. Канферэнцыя, абмеркаваўшы важнейшыя пытанні, якія вынікалі з рашэнняў VI з'езда партыі, пастаноў і ўказанняў ЦК РСДРП(б), выбрала Паўночна-Заходні абласны камітэт партыі ў складзе дваццаці сямі чалавек. Партыйныя арганізацыі, якія налічвалі больш сямі тысяч членаў і двух тысяч спачуваючых, атрымалі непасрэдны кіруючы орган, што аператыўна мог накіроўваць іх дзейнасць у такі складаны і адказны перыяд. Мінск стаў рэвалюцыйным сэрцам Беларусі. Цэнтральны Камітэт высока ацаніў дзейнасць бальшавікоў Мінска па ўтварэнню абласнога цэнтра. Я. М. Свярдлоў у адказе камуністам 3-га сібірскага корпуса 2-й арміі пісаў: «Вельмі добра, што абласное аб'яднанне стала фактам. Маючы заўсёды вялікае значзнне, яно ў цяперашні час набывае асабліва важнае значэнне, тым больш, калі ўваходзячыя ў арганізацыю групы раскіданы па розных месцах». Рашэнні I Паўночна-Заходняй канферэнцыі, абмеркаваныя і ўхваленыя на шматлікіх канферэнцыях і сходах, узнялі актыўнасць бальшавіцкіх арганізацый, узмацнілі іх аўтарытэт сярод рабочых, салдат і сялян. У рашаючыя дні падрыхтоўкі ўзброенага паўстання ў Мінску распачала сваю работу II Надзвычайная Паўночна-Заходняя канферэнцыя РСДРП(б). Яна працавала з 5 па 7 кастрычніка. На ёй прысутнічала трыста пяцьдзесят дзевяць дэлегатаў, якія прадстаўлялі ўжо 28 591 члена партыі і 27 856 спачуваючых. За дваццаць дзён, прайшоўшых пасля I канферэнцыі, лік камуністаў і спачуваючых у Беларусі і на Заходнім фронце павялічыўся больш чым у шэсць разоў. Канферэнцыя заслухала і абмеркавала даклад абласнога бюро аб перавыбарах Саветаў і камітэтаў, аб выбарах ва Устаноўчы сход, аб тактыцы і бягучых задачах партыйнай арганізацыі. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |