Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"


Вялікую ролю ў яго разгроме адыгралі таксама і рэвалюцыйныя сілы Мінска. «Мінскі гарнізон,— пісала «Правда»,— закляйміў гэтае выступление здрадай і ганьбай... Усе дэпешьі Карнілава затрымліваюцца». Былі арганізаваны чырвонагвардзейскія атрады.
Чырвонагвардзейцы разам з міліцыяй узялі пад ахову і кантроль Мінскі чыгуначны вузел, пошту, тэлеграф, не прапускалі эшалонаў з контррэвалюцыйнымі войскамі, што ішлі на Маскву, Петраград. Зводны атрад мінскага пралетарыяту, які налічваў 800 чалавек, узброены гарматамі, кулямётамі і вінтоўкамі, на адным з перагонаў разабраў пуць, акружыў эшалон карнілаўцаў і прымусіў іх скласці зброю.
Цэнтр контррэвалюцыі — Стаўка ў Магілёве — быў поўнесцю паралізаваны і пазбаўлены магчымасці пасылаць вайсковыя часці з Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў у сталіцы Расіі.
Заклікі бальшавікоў атрымалі шырокую падтрымку рабочых і салдацкіх мае. Рабочыя чыгуначных майстэрняў Мінска на агульным сходзе прынялі рэзалюцыю, у якрй з мэтаю прадухілення новай контррэвалюцыйнай змовы патрабавалі неадкладнага ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыі памешчыцкай уласнасці на зямлю, нацыяналізацыі галоўных галін прамысловасці, патрабавалі ажыццявіць на справе правы ўсіх нацыянальнасцей, што насялялі Расію, скасаваць саслоўны падзел насельніцтва і г. д. Такія ж пастановы прымаліся і салдатамі ў воінскіх часцях і рабочымі на розных прадпрыемствах горада.
Узнімаючы рабочых і салдат супроць карнілаўшчыны,
бальшавіцкія арганізацыі Мінска ўмела ажыццяўлялі рэвалюцыйную тактыку, выпрацаваную У. I. Леніным. Наносячы асноўны ўдар супроць карнілаўскіх мяцежнікаў, яны вялі непрымірымую барацьбу з носьбітамі буржуазией улады, выкрывалі апартуністычную палітыку меншавікоў і эсэраў, здрадніцтва нацыяналістаў, заклікалі працоўных да ўзмацнення рэвалюцыйнай пільнасці і палітычнай актыўнасці.
Пасля паспяховага падаўлення карнілаўскай вандэі пачалася паласа бальшавізацыі Саветаў. У канцы жніўня — пачатку верасня Петраградскі і Маскоўскі Саветы выказаліся за палітыку бальшавіцкай партыі.
Мінскі Савет, які знаходзіўся заўсёды ў цэнтры найважнейшых падзей, у выніку асенніх перавыбараў таксама канчаткова стаў бальшавіцкім.
Бальшавізацыя Саветаў сведчыла аб крутым павароце народных мае да ленінскай партыі. У гэтых умовах Центральны Камітэт, выяўляючы волю працоўных, зноў выставіў лозунг «Уся ўлада Саветам!», часова зняты пасля расстрэлу ліпеньскай дэманстрацыі. Аднак цяпер тэты лозунг азначаў ужо і заклік да ўзброенага паўстання супроць буржуазнага ўрада, за ўстанаўленне дыктатуры пралетарыяту.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі