Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"


Насуперак усяму гэтаму Часовы ўрад пачаў наступление на фронце, якое, як і трэба было чакаць, правалілася. Авантурныя захады буржуазіі перапоўнілі чашу народнага цярпення. 3—4 ліпеня рабочыя, салдаты, матросы выйшлі на вуліцы Петраграда з патрабаваннем перадаць уладу Саветам. Нягледзячы на мірны характер дэманстрацыі, Часовы ўрад учыніў крывавую расправу над яе ўдзельнікамі. Па ўсёй краіне пачаліся рэпрэсіі. 7 ліпеня быў аддадзены загад аб арышце У. I. Леніна і закрыта «Правда».
Мінскія камуністы закляймілі ганьбай гэтыя пагромныя дзеянні. Выказалі непахісную веру ў сілу і непераможнасць ідэйнай зброі ленінскай партыі. Газета «Звязда», якая пачала выходзіць у Мінску з 27 ліпеня, пісала: «Ідэі рэвалюцыйнага пралетарыяту і салдат урад імкнецца ўлаўліваць на штыкі. Вялікая блізарукасць... Пакуль жыве пралетарыят, пакуль жыве рэвалюцыя,— ідэі рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў будуць жыць і, жывучы, развівацца».
Пасля расстрэлу ліпеньскай дэманстрацыі мірны перыяд развіцця рэвалюцыі кончыўся. Уся ўлада сканцэнтравалася ў руках буйной буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны. Кіруючыя органы Саветаў, дзе верхаводзілі меншавікі, эсэры, бундаўцы, ператварыліся ў сляпы прыдатак Часовага ўрада.
Такія змены ў палітычнай абстаноўцы абумовілі змены і ў тактыцы партыі. У. I. Ленін у радзе работ даў глыбокі аналіз бягучаму моманту, расстаноўцы класавых сіл, выставіў новыя лозунгі, накіраваныя на непасрэдную падрыхтоўку ўзброенага паўстання.
Бальшавікі Мінска ў газеце «Звязда» апублікавалі многія ленінскія работы: «Адказ», «Крызіс выспеў», «Пісьмо да таварышаў» і інш.
Быў скліканы VI з'езд РСДРП(б). Ён вызначыў курс на сацыялістычную рэвалюцыю ў Расіі. Дэлегат Мінскага камітэта А. Ф. Мяснікоў, падтрымліваючы гэты курс, гаварыў пра няўхільны рост бальшавіцкага ўплыву ў масах, пра ўзмацненне рэвалюцыйнага руху працоўных Беларусі і салдат Заходняга фронту наогул.
Партыйная арганізацыя Мінска на сваім сходзе аднагалосна ўхваліла рашэнні VI з'езда і паклала іх у аснову практычнай дзейнасці. 3 мэтай шырокага азнаямлення працоўных з рашэннямі з'езда Мінскі камітэт аб'явіў пра арганізацыю на фабрыках, заводах, у вайсковых часцях «планамернай агітацыйна-прапагандысцкай работы». 3 Мінска ў розныя куткі Беларусі былі накіраваны прапагандысты, адпраўлена партыйная літаратура. Толькі брашура з прамовай У. I. Леніна на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў за кароткі час была распаўсюджана ў колькасці 1000 экземпляраў. Характарызуючы рэвалюцыянізуючае значэнне толькі адной газеты «Звязда», А. Ф. Мяснікоў пісаў: «Пад здаровымі праменнямі «Звязды» згодніцкая атмасфера хутка разлагалася. «Звязды» баяліся, асабліва афіцэры, штабныя і палітычныя прадстаўнікі Часовага ўрада на фронце».
Нарастание рэвалюцыйнага руху выклікала шалёнае супраціўленне контррэвалюцыі. Асіным гняздом цёмных сіл стала Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. Буржуазія і памешчыкі пры актыўнай дапамозе імперыялістаў Захаду арганізавалі карнілаўскі мяцеж, які пачаўся 25 жніўня.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

http://катализатор-ростов.рф цены на выкуп катализаторов.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі