Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"


Разрыў са згоднікамі ўзмацніў бальшавіцкі ўплыў у Саветах, прафсаюзах, у фабрычна-заводскіх, салдацкіх камітэтах і іншых грамадскіх арганізацыях працоўных. Так, у час майскіх перавыбараў Мінскага выканкома, адзначала «Правда», выбранымі аказаліся пераважна бальшавікі-інтэрнацыяналісты. У выніку Мінскі Савет стаў адным з баявых Саветаў краіны. Пад кіраўніцтвам бальшавікоў ён рашуча адбіваў атакі контррэвалюцыі і змагаўся за згуртаванне і выхаванне сіл будучай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Велізарным фактарам у заваёве працоўнага сялянства на бок бальшавіцкай партыі з'явілася гістарычнае выступление У. I. Леніна па аграрным пытанні на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў (4—28 мая).
Лінію бальшавікоў на гэтым з'ездзе, хоць і не зусім паслядоўна, падтрымлівала дэлегацыя беларускіх сялян (чатырнаццаць чалавек), якую ўзначальваў М. В. Фрунзе. 8 мая яна прыняла сваю рэзалюцыю «Аб адносінах да каіліцыйнага ўрада», дзе адзначалася, што гэты ўрад, які пераважна складаецца з прадстаўнікоў буйной буржуазіі, не здольны вырашыць у інтарэсах народа надзённыя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі.
Пад уплывам бальшавіцкай агітацыі дэлегатаў, якія вярнуліся з Усерасійскага з'езда, значна вырас рэвалюцыйны рух у вёсках і мястэчках Беларусь
Такім чынам, дзейнасць бальшавікоў Мінска была шматгранная. Асаблівую ўвагу яны ўдзялялі рабоце сярод салдат. 3 гэтай мэтаю ў Мінску летам былі арганізаваны месячныя курсы салдат-агітатараў, на якіх займалася каля васьмісот чалавек. Бальшавікі прачыталі ім лекцыі аб дзяржаўным ладзе, рэвалюцыйным руху, аб вайне, дэмакратызацыі арміі і г. д. Супрацоўнікі асобага аддзела штаба Заходняга фронту прызнавалі, што большасць слухачоў курсаў «былі прасякнуты чыста бальшавіцкімі ідэямі, асабліва ў галіне вайны і міру».
Рэвалюцыйная работа бальшавікоў давала вынікі. Яскравым паказчыкам супрацьурадавых настрояў з'явіпася чэрвеньская дэманстрацыя ў Мінску, у якой удзельнічалі дзесяткі тысяч рабочых і салдат. Дэманстрацыя праходзіла пад лозунгамі: «Патрабуем неадкладнага заключэння міру!», «Уся ўлада Саветам!», «Далоў дзесяць міністраў-капіталістаў!», «Устанавіць рабочы кантроль!»
Чэрвеньскія дэманстрацыі і мітынгі, што пракаціліся па ўсёй краіне, з'явіліся аглядам рэвалюцыйных сіл.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі