Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"


Небывалы ўздым палітычнай актыўнасці народных мае, легальныя ўмовы работы рэвалюцыйных арганізацый паставілі перад бальшавікамі велізарныя задачы. Таму перш за ўсё трэба было згуртаваць саміх членаў партыі і невялікія партыйныя трупы ў арганізацьіі, прадугледжаныя статутам РСДРП(б).
Але ў сувязі з малой колькасцю, распыленасцю партыйных арганізацый, якія існавалі ў суровых умовах прыфрантавой паласы, гэта часта вырашалася няправільна. У Мінску, напрыклад, бальшавікі ўвайшлі ў аб'яднаныя з меншавікамі і бундаўцамі арганізацыі. Настка мясцовых бальшавікоў памылкова лічыла, што, знаходзячыся ў. «аб' яднанках», ім лягчэй будзе змагацца са згоднікамі і заваёўваць масы.
Аднак праўда патрабуе сказаць, што і тая частка бальшавікоў, якая ўваходзіла ў «аб'яднанкі», па важнейшых пытаннях рэвалюцыі стаяла на ленінскіх пазіцыях. Бальшавік І.Я. Алібегаў пазней пісаў: «Хоць мы і лічыліся ў адной арганізацыі з меншавікамі, паміж намі, з аднаго боку, і астатнімі... з другога, не спыняліся вострыя спрэчкі па галоўных пытаннях стратэгіі і тактыкі,..»
Рашаючае значэнне для правільнай палітычнай арыентацыі мелі славутыя Красавіцкія тэзісы У. I. Леніна, У іх Уладзімір Ільіч намеціў канкрэтны (у тых умовах мірны) план барацьбы за перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную.
У галіне партыйных задач ён раіў склікаць з'езд партыі, змяніць праграму і яе назву, арганізаваць III Інтэрнацыянал. Красавіцкія тэзісы, а потым і рашэнні VII Усерасійскай партыйнай канферэнцыі — гэтыя выдатныя дакументы творчага марксізма — дапамаглі бальшавікам Мінска вызваліцца ад памылак і заняць правільную пазіцыю як па пытаннях рэвалюцыі, так і партыйнага будаўніцтва.
Вядомы дзеяч таго часу бальшавік А. Ф. Мяснікоў, які адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы сіл да сацыялістычнай рэвалюцыі ў Мінску і ўсёй Беларусі, ацэньваючы Красавіцкія тэзісы У. I. Леніна, пісаў: «Ён першы даў выразныя лозунгі бальшавіцкай партыі. Пасля гэтага нам удалося аформіцца самім як пэўнай арганізацыі».
Сапраўды, 24 мая бальшавікі Мінска склікалі асобна ад меншавікоў партыйны сход, дзе абмеркавалі вынікі VII Усерасійскай канферэнцыі, а 1 чэрвеня выбралі часовы камітэт новай арганізацыі. Канчатковы ж разрыў з меншавікамі і бундаўцамі адбыўся ў ходзе двух наступных партыйных сходаў (27 і 30 чэрвеня), на якіх была прынята рэзалюцыя, што асуджала імперыялістычную палітыку Часовага ўрада, і выстаўлялася патрабаванне аб пераходзе ўсёй паўнаты ўлады ў рукі Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. А неўзабаве быў выбраны Мінскі камітэт РСДРП(б) пад старшынствам А. Ф. Мяснікова.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі