Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"


У сувязі з тым што вялікім уплывам сярод сялянства яшчэ карысталіся эсэры, рэзалюцыі па шэрагу пытанняў насілі згодніцкі характар. Адначасова з'езд выказаўся за ліквідацыю прыватнай уласнасці на зямлю, запатрабаваў скасаваць пасады павятовых камісараў буржуазнага
ўрада, абнавіць павятовыя камітэты за кошт прадстаўнікоў сялян, выступіў за ўтварэнне Савета сялякскіх дэпутатаў, які павінен ісці плячо ў плячо з Саветам рабочых дэпутатаў ці нават аб'яднацца з ім.
Пры разглядзе нацыянальнага пытання дэлегаты асудзілі контррэвалюцыйную дзейнасць нацыяналістаў. У рэзалюцыі было запісана, што «Беларускі нацыянальны камітэт» не з'яўляецца выразнікам беларускага народа і таму наогул не мае права вырашаць лёс Беларусі — неад'емнай часткі Расіі.
Разглядаючы пытанне аб становішчы сельскагаспадарчых рабочых, з'езд пастанавіў увесці васьмігадзінны рабочы дзень, а звышурочную работу аплачваць у двайным памеры. На заключным пасяджэнні з'езд выбраў выканаўчы камітэт пад кіраўніцтвам М. В. Фрунзе.
Па прыкладу I сялянскага з'езда былі праведзены сялянскія з'езды ў іншых губернях і паветах Беларусі. Пад іх уплывам сяляне ўсё часцей і смялей захоплівалі землі памешчыкаў, патрабавалі вырашыць аграрнае пытанне да склікання Устаноўчага сходу.
Узмацнілася, абвастрылася барацьба і за армію.
Важным фактарам палітычнай актыўнасці салдат з'явіўся Першы франтавы з'езд, які быў скліканы Мінскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў (7—17 красавіка). На ім прысутнічала каля 1200 дэлегатаў, якія прадстаўлялі воінскія злучзнні Заходняга фронту і рабочых многіх гарадоў заходніх губерняў.
На працягу ўсёй работы з'езда ішла зацятая барацьба. Прадстаўнікі Часовага ўрада пры актыўнай падтрымцы лідэраў меншавікоў імкнуліся выкарыстаць з'езд для ўзняцця баявога духу арміі, неабходнага для працягу захопніцкай вайны. Яны імкнуліся не дапусціць абмеркавання найважнейшых пытанняў. Аднак у выніку намаганняў бальшавікоў — А. Е. Бадаева, В. П. Ногіна, М. В. Фрунзе, А. Ф. Мяснікова, I. Е. Любімава, В. С. Селезнева, В. В. Фаміна — пры падтрымцы рабочых і салдат у павестку дня былі ўключаны пытанні аб вайне і міры, аб адносінах да Часовага ўрада, аб дэмакратычных арганізацыях рабочых, салдат І сялян. Але ў сувязі з тым, што на з'ездзе пераважалі абарончыя настроі, з'езд далучыўся да згодніцкіх рэзалюцый, якія былі прыняты раней Усерасійскай нарадай Саветаў.
Поруч з гэтым пад націскам рэвалюцыйных сіл Першы франтавы з'езд прызнаў неабходным увесці васьмігадзінны рабочы дзень на прадпрыемствах, неадкладна арганізаваць Саветы ў вёсцы і з'яднаць іх з Саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
На з'ездзе быў выбраны франтавы камітэт з сямідзесяці чалавек. У іх лік увайшло шэсць бальшавікоў— Фрунзе, Мяснікоў, Магілеўскі і інш. Пазней гэтая група папоўнілася яшчэ чатырма, і ў франтавым камітэце сфарміравалася бальшавіцкая фракцыя.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі