Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"


Буржуазныя органы ўлады ўсяляк імкнуліся паслабіць рзвалюцыю, тармазілі рашэнне аграрнага пытання, дамагаліся прадаўжэння імперыялістычнай вайны, выступалі супроць устанаўлення васьмігадзіннага рабочага дня, дэмакратызацыі арміі, распальвалі нацыянальную варожасць, імкнуліся падарваць саюз рабочага класа і сялянства.
Актыўную дапамогу ім аказвалі беларускія буржуазныя нацыяналісты. У мэтах кансалідацыі сваіх сіл яны ў канцы сакавіка правялі так званы «З'езд беларускіх дзеячоў», які выбраў «Беларускі нацыянальны камітэт». З'езд выказаў «поўную гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад» і даручыў «нацыянальнаму камітэту» ў кантакце з Часовым урадам «арганізаваць кіраўніцтва Беларуссю».
У такіх складаных умовах рабочыя і рэвалюцыйныя салдаты Мінска пад кіраўніцтвам бальшавікоў вялі ўпартую барацьбу з усімі рэакцыйнымі сіламі і іх памагатымі. Галоўнымі апорнымі пунктамі ў заваёве мае сталі Мінскі Савет, салдацкія і фабрычна-заводскія камітэты, сходы і з'езды працоўных.
Мінскі Савет, нягледзячы на дапушчаныя памылкі і ваганні (тады ў ім пераважалі меншавікі, эсэры, бундаўцы), праводзіў вялікую палітычную работу сярод шырокіх народных мае і карыстаўся сярод іх заслужаным аўтарытэтам. Да яго звярталіся за парадамі і дапамогай.
8 сакавіка па ініцыятыве бальшавікоў Мінскі Савет прыняў рэзалюцыю аб неадкладным стварэнні фабрычна-заводскіх камітэтаў, прафесійных саюзаў і палітычных клубаў. У горадзе за два месяцы было арганізавана каля дваццаці прафсаюзаў, што аб'ядналі больш дзесяці тысяч рабочых. На ўсіх буйных прадпрыемствах узніклі фабрычна-заводскія камітэты, якія разгарнулі змаганне за паляпшэнне ўмоў працы, быту рабочых і служачых, за павышэнне іх палітычнай свядомасці.
Важным крокам наперад з'явіліся рашэнні Мінскага Савета ўвесці васьмігадзінны рабочы дзень і павысіць заработную плату працоўным. Праўда, буржуазія і рэакцыйнае афіцэрства паспрабавалі выкарыстаць гэта ў правакацыйных мэтах. Законныя патрабаванні рабочых яны абвясцілі «здрадай радзіме», «падрывам магутнасці краіны». Але контррэвалюцыйныя задумы былі разгаданы. На сходах і мітынгах, якія праводзіліся ў часцях Заходняга фронту, салдаты прымалі рэзалюцыі пратэсту супраць паклёпу і папярэджвалі рэакцыянераў, што «раз'яднаць рабочых з салдатамі нікому не ўдасца».
Каб узмацніць саюз рабочага класа з сялянствам і яшчэ больш узняць палітычную актыўнасць шырокіх мае арміі і вёскі, Мінскі Савет вырашыў стварыць у воінскіх часцях салдацкія камітэты, а ў вёсках — валасныя. Да таго ж 22— 23 сакавіка М. В. Фрунзе правёў у Мінску нараду парабкаў і вясковай беднаты, дзе было вырашана склікаць 26 красавіка сялянскі з'езд.
На I сялянскім з'ездзе Мінскай і Віленскай губерняў прысутнічала восемсот дэлегатаў. Старшынёй яго быў абраны Міхаіл Фрунзе.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі