МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
Створаная мінская міліцыя, першым начальном якой стаў выдатны рэвалюцыянер Міхаіл Фрунзе, разам з рабочымі дружынамі ўзяла пад нагляд пошту, тэлеграф і дзяржаўныя ўстановы. Пачынаючы з 2 сакавіка на заводах, фабрыках Мінска сталі праводзіцца сходы рабочых (іх тады ў горадзе налічвалася каля 30 ООО). На сходах абмяркоўваліся самыя надзённыя пытанні і перш за ўсё падзеі, якія адбываліся ў Петраградзе. Па прыкладу піцерцаў рабочыя мінчане выбіралі сваіх прадстаўнікоў у Саветы. 4 красавіка адбылося першае пашыранае пасяджэнне выбраных дэлегатаў. На ім быў арганізаваны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны Часовы выканаўчы камітэт Мінскага Савета. Яго старшынёю стаў інтэрнацыяналіст міжраёнец Б. П. Позерн, а намеснікам — бальшавік I. Е. Любімаў, друг і паплечнік М. В. Фрунзе. 6 сакавіка Мінскі Савет аб'яднаўся з Саветам салдацкіх дэпутатаў. 3 самага пачатку ў ім склалася моцнае бальшавіцкае ядро (М. В. Фрунзе, I. Е. Любімаў, С. Г. Магілеўскі, К. I. Ландэр і інш., а таксама спачуваючыя ім рабочыя В. В. Вашкевіч, I. П. Голубеў, якія ў хуткім часе ўступілі ў рады ленінскай партыі). Побач з Саветам узніклі і органы Часовага ўрада, якія выяўлялі інтарэсы эксплуататарскіх класаў і рэакцыйнага афіцэрства. 4 сакавіка, напрыклад, быў створаны «Часовы грамадскі камітэт парадку», куды ў асноўным увайшлі манархісты. Такім чынам у Мінску ўтварылася двоеўладдзе. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |