МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Антон Бялевіч "Камароўка"
Так перайначылася жыццё Камароўкі, перайначыўся воблік яе, уклад, побыт. I толькі вачыма свайго маленства можа ўбачыць стары Сцяпан Батура ваўчыную гайню ў піліпаўку на ўзлеску, рагатых ласёў, лычатых дзікоў у цёмнай камароўскай пушчы. У нашай яве новае бачыць сёння Сцяпан Батура. 3 балкона высокага дома відаць яму шматпавярховыя будынкі аж да вуліцы Веры Харужай, дзе даўней было балота, дзе цяпер аўтобусны парк, адкуль цяпер ва ўсе канцы рэспублікі кожнага ранку адплываюць магутныя машыны. А калі спусціцца са свайго балкона Сцяпан Батура ды трохі пройдзецца з кіёчкам, дык убачыць новыя клубы, светлыя школы, паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа, дзе друкуюцца газеты, часопісы, кнігі, творы і Якуба Коласа, і Янкі Купалы, і ўжо новых, іншых літаратараў Беларусі, Масквы, Ленінграда, многіх рэспублік Краіны Саветаў. Побач з паліграфічным камбінатам цуд нашай явы — завод вылічальных машын, а трошкі далей, каля той жа плошчы Якуба Коласа, фізкультурны інстытут, Цэнтральны універсальны магазін, цырульня, аптэка, новае кафэ, прадуктовы магазін, пошта... О Камароўка, як ты поўна Людзьмі надзейных душ і рук. Як перайначыла цудоўна Жыццё, быццё і ўсё наўкруг!.. Пра гэта гаворыць нам і сам Камароўскі рынак. Ён, як гаворыцца, люстэрка нашага дабрабыту, росквіту нашага. Вераснёвым днём прыйшоў я туды. Даспелая восень прынесла на рынак свае багатыя падарункі. Густая хваля гародніны, садавіны агарнула мяне. У паветры плавае духмян мёду, вінаграду. Пад крытымі павільёнамі на прылаўках бялеюць яйкі, сыр, сала. Ляжаць там горкі даспелых памідораў, яблыкаў, груш, нізкі сушаных грыбоў. Усяго вельмі багата. Стрэціў там сваіх землякоў, людзей з роднай Дуброўкі. Бульбу, капусту прадавалі. На грузавіках прывезлі з калгаса. Здзівіўся я, убачыўшы тыя вялікія белыя галоўкі капусты. Ніколі ж на тамашніх дубровенскіх пясках і падзолах не расла такая капуста. — Дзе вырасла яна? — пытаюся. — На тарфяніках,— адказваюць.— На былым Шалёным балоце. — Няўжо асушылі тую дрыгву?! — Асушылі! Няма Шалёнага балота. — Дзіва! Гэта ж проста... — А чаго здзіўпяцца, зямляк? — перапыняе мяне разважлівы, дзюбаты дзядзька Апанас.— Тут жа некалі таксама была глухмень. Пушча. Балота. А цяпер — глядзі! Нібыта з нейкай казкі ўсё выйшла ў жыццё, на свет тэты, Тут вось і музыка табе, усялякія патэфоны, радыёлы граюць. Тут табе і магазіны, кіёскі. Трэба матацыкл, палітон, боты — бяры, купляй. Трэба табе кніга, кветкі — бяры, купляй. Усё табе тут, пад рукамі, на Камароўцы. А гэта што? Культура. Жыццё наша... Добра сказаў дзядзька Апанас. У жыццё, у нашу яву ўвайшла культура новага часу. Прыемна, радасна было бачыць, як у кніжных кіёсках на рынку і маладыя, і пажылыя людзі бралі кнігі, як у магазіне куплялі палітоны, гамашы, капелюшы, радыёлы, мотаролеры. Вельмі прыемна, радасна. Жывою яваю сталі спрадвечныя мары чалавецтва. I гэта жывая ява — наша Камароўка таксама. Нібыта І пра яе сказаў Аляксандр Твардоўскі, маючы на ўвазе даўнейшае жыццё і быццё людзей Камароўкі. Пачуцці многіх пакаленняў, I тэты сум, і гэты спеў Наш правадыр вялікі Ленін Між іншых спраў на ўвазе меў. Прыйшла дарогай Леніна да свайго росквіту і Камароўка нашай роднай сталіцы. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |