Антон Бялевіч "Камароўка"


3 гэтым усе згадзіліся. Закасавана была вера ў цара.
А з таго далёкага падарожжа ўсёй карысці — боты. Куплены яны былі за тую складчыну, што ўнёс кожны двор, а таму і карыстацца ботамі мог кожны двор. Праўда, боты заўсёды стаялі ў каморы таго бортніка-хадака, але і ў сваты, і ў царкву пад вянец, і з царквы да маладой камароўскія дзецюкі хадзілі ў тых моцных юхтовых ботах. Кончылася вяселле — кончыліся правы ў дзецюка на боты. Зноў яны стаяць у каморы, чакаюць новага вяселля. Вяселлі часта бывалі. А чаму ж? Расла, пашыралася Камароўка. Расла яе беднасць, галота. Раслі сівыя хмары камароў у густых хмызняках, на Гнілым балоце. Нават і цяпер помніць стары Сцяпан Батура тую даўнюю замшэлую песню, якую ў далёкія гады склалі камароўцы:

Выйду за вароты — кусты ды балоты,
Мядзведзь кару дзярэць,
Камар песню пяець...

Глухі, замшэлы камарыны кут. Вось чаму і назва яму — Камароўка! Правільная, дакладная назва. Правільная для таго далёкага часу. А цяпер? Цяпер нават самы стары жыхар Сцяпан Батура, бывае, задумаецца, каб нейкую новую назву прыдумаць, каб даць Камароўцы імя, адпаведнае яе вобліку, яе сённяшняму стану. 3 таго ўжо часу пачаў змяняцца яе воблік, як перамянілася само жыццё ў нашай краіне. Вялікай бурай векапомнага Кастрычніка былі развеены, вымецены і старыя парадкі, і спрадвечны панскі здзек у Камароўцы. Пасланец яе, стары бортнік Дзямян Данілавіч, не дайшоў да цара, не знайшоў праўды-справядлівасці ў царскім Петраградзе, а сыны, унукі таго знакамітага бортніка Зімні палац бралі, на ногі маладую Савецкую ўладу станавілі, на прамяністых шаблях, на гранёных штыхах, на чырвоных сцягах рэвалюцыю пранеслі, вялікую Ленінскую праўду, дзівосную новую яву прынеслі ў родную Камароўку.

Падзеі, справы перайначыў
Жыцця магутнейшы паход.
У ім улада душ гарачых
I навальнічны мужны год...

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі