Антон Бялевіч "Камароўка"


А пасля ўжо нібыта расказваў сам «смелы чалавек», як ён прабіваўся да цара, але прабіцца яму нельга было.
— Ты куды сунешся, барада? — спытаў нейкі пазалочаны генерал.
— Да цара,— адказваў хадок.— Да бацюхны цара паслала мяне Камароўка.
— Нельга да цара ў лапцях,— кажа пазалочаны.— На дзень боты.
Легка сказаць, а як іх надзець, калі няма. Пайшоў дзядзька з Камароўкі шукаць ботаў. У нейкага немца ў лаўцы знайшоў. Добрыя, моцныя боты. Юхтовыя. Прымераў — акурат.
— Бяру!
— Бяры,— адказвае яму немец, назначыўшы цану. I грошы, і сухія сыры аддаў камароўскі бортнік за боты, а грыбоў і мёду не аддаў: гэта ўсё цару занясе. А калі падышоў да царскага палаца, вязанкі сушаных грыбоў, нібы лыганкі пацерак, пачапіў на шыю, па шырокай пушыстай барадзе на грудзі, на жывот сплываюць духмяныя шнуры баравікоў. Хай глядзяць, хай бачаць усе падцаркі: не з пустымі рукамі прыйшоў камароўскі пасол да цара!..
— Ты куды? — зноў спыніў яго той пазалочаны.— Сюды нельга табе.
— Дык я ж таго... ета вось,— паказвае на боты.— Купіў...
— Купіў — насі! — адрэзаў пазалочаны.— Марш! Марш!..
Так і не дайшоў да цара камароўскі пасланнік. Пчалінаю пасекаю загула Камароўка. Дужа пакрыўдзіліся людзі. I на падцаркаў, і на самога цара закіпела злосць.
А паважаны пасол нібыта такія вывады зрабіў, растлумачыў так:
— Кепскі той пчаляр, калі ў яго пчолы паміраюць. Кепскі той гаспадар, калі ў сваім доме парадку не ўладкуе... Ета ж які ён цар, калі нейкі пазалочаны галагуцкі певень важней за цара ў тых палацах; захоча — пусціць, захоча — прагоніць. Ета ж па якому праву? Дзе закон? Няма справядлівых законаў у цара!..
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі