МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Антон Бялевіч "Камароўка"
— Бяда, пане,— скардзіцца абшарніку.— Усе барозны, грады перакапалі вашы лычатыя лясныя разбойнікі, ненажэрныя дзікі. Чорная ралля там, дзе пабывалі падлы шэрыя. А пан гаворыць: — Ты дурны ці дурным прыкідваешся? Табе ж выгада: араць не трэба. Мае дзікі ўзаралі тваё поле. Плаці мне за тое ворыва. Аштрафаваць гэтага хітруна! I аштрафавалі! Заплаціў Сцяпан Батура пану за «ворыва» дзікоў... Маленькая пчаліная пасека была ў Сцяпана Батуры. А мядзведзяў у пушчы было больш, чым вуллёў на той пасецы. Зацікавіліся пасекай мядзведзі. Зімою ў бярлогах яны адсыпаліся, а з вясны да восені рабілі вылазкі з пушчы на пчаліную пасеку. Зноў пайшоў Сцяпан Батура да пана ў маёнтак. Весела спаткаў яго пан. — Няўжо зноў узаралі поле дзікі? — пытае.— Люблю акуратных людзей. Плаці за дзікавае ворыва! — смяецца вусаты абшарнік. — Вам смешна, а ў мяне гора, пане,— гаворыць Сцяпан Батура.— Мядзведзі вашы вуллі крадуць, пчаліную пасеку рабуюць. Зладзюгі вашы мядзведзі! — А ў цябе хіба і пчаліная пасека ёсць?! — нібыта здзівіўся пан.— Магнат! Чаму ж мне мёду не прынёс? Аддаў бы мне мёд, дык мядзведзі б не кралі вулляў. Няўжо да гэтага сваім мужыцкім розумам не дайшоў? Пакланіся маім гаспадарам пушчы ў лапы за тое, што цябе самога не ўкралі з твае хаты. Горка было слухаць такое. Абурыўся, зазлаваў Сцяпан Батура. — Буду страляць мядзведзяў! — заявіў цвёрда ён пану —У мяне стрэльба ёсць! У мяне шротмедзвяжатнік ёсць! Буду страляць! А пан жоўты пракураны вус падкручвае, хітравата ўсміхаецца. — Страляць ты не будзеш, Батура,— кажа пан.— Выстраліць табе нельга будзе. — Чаму гэта нельга? ВыстралюГ — 3 чаго? — Са стрэльбы. — 3 якой? — Аз той, што ў мяне на сцяне вісіць. Пан разрагатаўся. — Ты дурань ці дурнем прыкідваешся? — грукнуў кулаком па стале пан.— Стрэльба твая будзе вісець вось на гэтай сцяне. Забраць у гэтага разбойніка стрэльбу! 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |