Антон Бялевіч "Камароўка"

Цяпер ужо няма і тае гнілой канаукі, якая яшчэ чарнела ў рыжых дзікіх асоках на камароўскай выжарыне пасля Айчыннай вайны. А самы стары камароўскі дзед Сцяпан Батура расказвае, што канаўка тая некалі была паўнаводнаю ракою з глыбокімі, халоднымі вірамі. Таму і звалася яна Віранкаю. Няма цяпер і таго камароўскага балота, дзе даўным-даўно, кажуць старыя, было возера, у якім утапілася камароўская дзяўчына. Яшчэ да старога Сцяпана Батуры дайшла легенда, якая гаворыць, што нiбыта маці той дзяўчыны горкімі слязамі апякла прагнае возера, кінула ў яго гарачую скавараду, сказала:
— Праклята будзь! Высахні, як гэта скаварада!..
Пракляла маці возера. Высахла яно.
А як яму было не высахнуць, калі абшарнік-генерал П'янаў бязлітаснымі тапарамі, піламі перагрыз горлы векавечным цёмным ялінам, вячыстым меднастволым соснам. Абліваючыся смолкімі слязінамі, з гулам і грукатам падалі дрэвы спрадвечнай пушчы долу. Толькі лысыя пні стаялі каля возера. Доўгімі згонамі плытоў па рачулках, рэках, па Дзвіне і Немане паплыла пушча ў Рыгу, а ўжо адтуль паплыла караблямі па моры за мяжу, у чужыя далёкія краіны. Гэта яшчэ помніць Сцяпан Батура. Не помніць, як і калі заснавалася Камароўка. Прыгадваецца яму толькі тое, што чуў ад свайго сівога дзеда пра Камароўку. Толькі нібыта шэсць двароў было ў ёй тады, калі скасавалі прыгон. Магнатам было ўсё мала зямлі, выцяснялі яны бедных са сваіх абшараў, людзі ішлі карчаваць хмызнякі, лясы, будаваліся на лядах. Гэтак і вырасла новая веска Камароўка. Спачатку на тых лядах расло ўсё добра, радзіла жыта, авёс, ячмень, бульба. Паступова сіла зямлі слабела, прасіла гною зямля, а яго не было. Кароў, коней, свіней мала было ў новых жыхароў Камароўкі. Бедна жылося. 3 кары і лебяды, з мякіны, з гірсы і бульбы быў хлеб у бедных гаспадароў. Калючы, нібыта вожык, быў хлеб. У чортавых вокнах на камароўскім балоце лавілі людзі ўюноў, карасікаў, у Віранцы лавілі шчупакоў, плотак, мянькоў. Гэта быў прыварак, апора таму калючаму хлебу. Трохі ратавала людзей ад голаду камароўская пушча. Збіралі там ягады, грыбы. Можна было б назапасіць, насушыць чарніц, баравікоў, махавікоў, насаліць рыжыкаў, апенек, маслят, але панскаю была пушча, стражнікі яе вартавалі. На конях, з лютымі сабакамі ганяліся за грыбнікамі панскія паслугачы. За бярозавы венік, за лазіну на лапці, за жэрдачку ў плот — плаці штраф пану. А таго лесу тады яшчэ было — на кані за дзень не аб'ехаць. Такою цёмнаю, глухою была камароўская пушча, што нават салаўі не хацелі спяваць у той глухмені, вілі свае гнёзды песняры ў вясёлых бярэзніках, на ўзлесках на клёнах, на калінах і вербах каля крыніц, рачулак, каля Віранкі. Да самых двароў падступала камароўская пушча. Проста з тых двароў, з ганкаў можна было ўбачыць вавёрак на елках, соснах; было чуваць, як такуюць у хмызняках глушцы, балбочуць вясною цецерукі. Да самых двароў хацін падыходзілі ў піліпаўку галодныя ваўкі, зазіралі ў вокны, цікава ім было даведацца, чым харчуюцца ў ціхай, беднай Камароўцы людзі. А яны харчаваліся вельмі кепска. Нават галодныя ваўкі не сталі б есці тых нішчымных грыбоў, кіслых гуркоў, горкай рэдзькі, цыбулі, салёнай цюры ды засіненай злёгку заціркі. Многа было ласёў, казуль, дзікоў, зайцоў у пушчы. А колькі было лісіных, барсуковых нор! Даўгімі кавальскімі абцугамі вывалак барсука за нагу з нары Сцяпан Батура. Павалачылі, патузалі і яго самога за таго барсука панскія стражнікі. Апошнюю свінню забралі ў Сцяпана Батуры рабаўнікі за барсука. Адхлыну не было ад дзікоў. Чародамі выходзілі ўначы, пражэрлівыя, лычатыя, на поле, выкопвалі з баразён бульбу, з градаў у агародах буракі, моркву, грызлі качаны капусты. У маёнтак да пана пайшоў Сцяпан Батура.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Самая подробная информация одноразки купить тут. , Купить гладильная система mie seven-shop.ru.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі