МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
На Беларусь была накладзена страшная мураўёўская кантрыбуцыя. На Міншчыне яна складала 400 тысяч рублёў срэбрам ды яшчэ 90 тысяч рублёў на пратакалістаў, што амаль раўнялася сапраўднаму гадавому даходу. Край быў разграблены, горад — абдзёрты. Разгром цягнуўся далей, тэрор лютаваў, росшук шпіёніў. 2 студзеня ў Мінск выехаў палкоўнік корпуса жандараў Лосеў. Хітрасцю і паралельнай праверкай чутак, што хадзілі ў розных гарадах, ён напаў на след апошняй рэвалюцыйнай арганізацыі ў Мінску і раскрыў яе. Па горадзе пракацілася хваля адначасовых раптоўных вобыскаў, арыштаў, допытаў «естественно силой кротких, вежливых убеждений». Быў арыштаваны В. Парафіяновіч, пляма на сумленні, на чысціні паўстання. Ад яго пацягнуліся хвасты ў Вільню. I ўрэшце быў узяты Кастусь Каліноўскі, гонар наш, слава наша І наша хвала. А ў Мінску лютавалі аблавы і арышты. Узялі 89 асоб, што былі ў органах рэвалюцыйнай улады, секвестравалі 28 маёнткаў. Зноў забівалі. Дзеяч паўстання на Міншчыне, упаўнаважаны камітэта Міхал Аскерка не прызнаўся ні ў чым і быў расстраляны ў Магілёве. Урад, аднак, не супакоіўся, таму што ў чэрвені 1864 года Лосеў зноў едзе ў Мінск выкопваць карэнні рэвалюцыйнай арганізацыі. На гэты раз улоў быў «мізэрны»: выслалі 15 чалавек. Юда Парафіяновіч быў высланы ў красавцу ў Томскую губерню, іншых юдаў не знайшлося. Горад быў жахлівы і тужліва прыціхлы. Сімвалам яго былі заўчасна пасівелыя жанчыны ў чорным. Начальства дазваляла насіць жалобу толькі тым, у каго ў сям'і быў памершы або забіты. Пасведчанні аб гэтым правяралі на кожным кроку. Гараджанка Немаршанская ў журботным гневе прышыла пасведчанне аб смерці мужа да сукні на спіне: горды знак прыналежнасці да высакароднага клана рыцараў свабоды. Расстраляныя і павешаныя адпакутавалі, але яшчэ доўга, страшэнна доўга цягнулася пакута, цягнулася паўночная адысея сасланых. А. Свентажэцкі вярнуўся на Беларусь у 1877 годзе. «Здалёк даляталі ноты тужлівай беларускай песенькі. Быў я ў краі сярод радзімых палёў і хат». Аднак мала чаго са старога можна было ўбачыць у тыя дні на Беларуси Нават назва краіны была паранейшаму забаронена, нават на слове ляжала табу. Царызм хацеў сцерці нават самыя нязначныя мясцовыя адзнакі, нават назвы мінскіх вуліц. Збаровая ператварылася ў Праабражэнскую, Валошская — у Крашчэнскую, іншыя — у Багадзельную, Губернатарскую. Нават ад назваў смярдзела ладанам і пугай, сумессю папоўшчыны і казармы, чым па сутнасці і стала імперыя. Горад пакуль што горда маўчаў. Будучыя выступленн! былі яшчэ далека. 1 толькі вера ў іх і ў просты люд жыла на дне чалавечых душ. I тут мы можам услед за Янкам Лучынай задаць пытанне: ці варта было паўставаць? I ўслед за Лучынай можам адказаць: было варта. Паўстанне звярнула ўвагу ўсяго свету на гэты лясны край і яго народ. Паўстанне выклікала энтузіязм усіх шчырых людзей зямлі, а падаўленне Яго іхнюю бязмежную агіду. Карані яго цягнуліся праз дзесяцігоддзі, I памяць аб ім і аб яго людзях жыве ў сэрцах нашых. Памяць аб ім жыве. Твары яго ўдзельнікаў паўстаюць перад намі. Высакародныя твары. I сярод іх твары мінчан. Усіх, аб кім мы расказалі і аб кім не мелі магчымасці расказаць. Здыміце шапкі перад іхняй памяццю. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |