Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"

Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі было разрозненым, складалася з соцень асобных выступленняў, выбухаў, сутычак і сапраўдных бітваў. Быў паўстанцкі ўрад, быў генеральны план паўстання, але практычна на тэрыторыі Беларусі існавалі дзесяткі цэнтраў, якія праводзілі сваю палітыку і сваё кіраўніцтва. Рэта адбывалася часткова таму, што паўстанне пачалося раней прызначанага тэрміну і план не мог быць распрацаваны да тонкасцей, часткова таму, што некаторыя сувязі не паспелі наладзіцца або губляліся ў працэсе самога паўстання. Многія гарады вымушаны былі дзейнічаць самі па сабе. I толькі тэта дае нам права гаварыць аб выступленні Мінска і Міншчыны ў адрыве ад агульнага польска-беларуска-літоўскага выступления. Па гэтай жа прычыне наш расказ пра паўстанне на Міншчыне немінуча будзе фрагментарны. Колькі атрадаў, колькі значных людзей — столькі і фрагментаў.
Сілаю, якая несла паўстанне на сваіх плячах, была дробная шляхта, разначынцы, інтэлігенцыя, студэнты, гімназісты і часткова рамеснікі.
...Што такое быў Мінск у сярэдзіне мінулага стагоддзя?
У той час ён налічваў ужо за сваімі плячыма восемсот год гісторыі. Быў калісьці багаты і слаўны, але за апошнія дзвесце год падупаў і ператварыўся ў вельмі правінцыяльны губернскі горад. Некалькі дзесяткаў вуліц, дзесяткі тры палацаў, з сотню добрых дамоў, кляштараў, цэркваў і касцёлаў, 35—40 тысяч насельніцтва. На месцы цяперашняга паштамта — поле, па Свіслачы — гарадская мяжа, на месцы тэатра імя Янкі Купалы і далей — яр, кудыскі-далі смецце. Падпісчыкаў газет было мала, гасцініц не было.
I, аднак, тэты невялікі горад ніколі не быў горадам вернападданых, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя настрой яго жыхароў зрабіўся ўжо рэзка антыўрадавы. Ідыёцкая палітыка ўлад, ганебная для айчыны, сацыяльны і нацыянальны ўціск, бяздарнасць і грубасць усёй дзяржаўнай машыны не маглі не выклікаць у душах сумленных людзей гневу і пагарды. Спела рэвалюцыйная сітуацыя.
На працягу цэлых дзесяцігоддзяў рассаднікам крамолы ў горадзе была гімназія. Нягледзячы на рэжым, на аблюбаваныя начальствам розгі і стаўленні на калені (а можа менавіта і дзякуючы гэтаму), вучні яе ненавідзелі самаўладства. Увесь час узнікалі інцыдэнты.
Тадэуш Корзан, мінчанін, удзельнік паўстанцкага руху на Ковеншчыне, супрацоўнік герцэнаўскага «Колокола», пазней успамінаў, што аднаго вучня білі розгамі за патрыятычныя непадцэнзурныя вершы, а другога, які парэзаў нажом партрэт Мікалая I, здалі ў салдаты. Апалінарый Свентажэцкі, выпускнік Пецярбургскай медыцынскай акадэміі, знаёмы Каліноўскага, у сваёй кнізе «3 успамінаў ссыльнага 1863 года» таксама сцвярджае, што самыя моцныя кадры паўстання далі гімназія ды яшчэ Пецярбургскі і Маскоўскі універсітэты, дзе вучыліся многія мінчане. Апошняе, урэшце, справядліва не толькі для Мінска, але і для ўсёй Беларусі.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

Смотрите информацию Производство пуансонов на сайте. , Авито перевозка петрозаводск заказ перевозки вещеи в петрозаводске garex.pro.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі