МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
Родная сэрцу заўжды, Памяці ты захавала Даўняга часу сляды. Сполах далёкіх пажараў... Водгалас клятвы сяброў... Песня — дзявочая мара — На рыштаваннях муроў... Год прамінае за годам. Крочыць вясна за вясной, Толькі ўспаміны заўсёды Ўсюды праходзяць са мной. Помню, як білі гарматы. Помню, як Мінск наш гарэў, Сумна на сэрцы салдата — Быццам за міг пастарэў. Песня Купалы тады нам Вернай сяброўкай была. Песняй Купалы Айчына Нас на змаганне вяла. Песні Купалавай сіла Нас падымала на бой, Быць чалавекам вучыла, Волю прыносіць з сабой. Век не забудзецца радасць Як мы дадому прыйшлі, Як мы над Домам урада Сцяг пераможны ўзнялі. Сёння зарніцы пажараў Можа прысню толькі ў сне... Песня — юнацкая мара — Сёння ўсё чуецца мне. Песню адразу пазнаю — Сэрца Купалава ў ёй, Любасць да роднага краю Славіць яна над зямлёй! |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |