Аляксей Русецкі "Аб Мінску"

3 паэмы
"Другі пачатан"

Беларусі роднае сталіца!
У сівой смузе тваіх гадоў
зіхацяць стальныя бліскавіцы,
як на скрыжаванні хмар, вятроў.
Горад цяжкай і пачэснай долі,
ты стаіш спрадвеку вартавым
на шляху вялікім да Масквы
і з яго не саступіў ніколі.
Неаднойчы вораг руйнаваў
і агнём цябе шалёным нішчыў;
гмахамі з руін і папялішчаў
назаўсёды ты цяпер паўстаў —
нездарма ж твой боль, і гнеў, і попел
быў адчуты скрозь, па ўсёй Еўропе...
Нам яшчэ гаворыць кожны дом,
як ён рос, на чым ён змураваны,—
ў горадзе сваім адбудаваным
жыхарамі першымі жывём.
На асфальт ягоны люба выйсці,
хоць бывае — ці акон святло,
ці прысады ўзрушаць: «А калісьці,
у юнацтве... Гэта ж тут было...»
Без маркотнай згадкі ў іншым часе
будуць жыць і думаць жыхары,
што такія гмахі, паркаў засень
меў заўсёды горад іх стары.
Бурнай плынню не сатруць стагоддзі
дадзеных цяпер яму акрас;
будзе сонца вечнае ўзыходзіць,
палымнець у шыбах, як пры нас.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі