МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
Вельмі знакамітых, Толькі Мінск заўжды дамоў Цягне як магнітам. Калі праўду гаварыць Вам, сябрам і блізкім, Дык нідзе не можа быць Лепей, чым у Мінску. Як палацы, тут дамы, Сонца ў вокнах ззяе,— Hi на які горад мы Мінск не прамяняем. Для жыцця тут райскі кут... Гарсавет праверыў: Застаецца кожны тут, Толькі дай кватэру. Кожны парк, нібы той гай, I ў такім убранні, Хоць дзяўчатам прызначай Кожны дзень спатканні. А дзяўчаты!.. Вам такіх Не знайсці ніколі, Толькі глянеце на іх — I вы... у «няволі». Ну, а хлопцы... Не хваліць Права мы не маем: Што ні возьмуць, аж гарыць Праца ў іх любая. Людзі кажуць нездарма — Верце іх прымеце,— Што найлепшага няма Горада на свеце. 1958 г. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |