Еўдакія Лось "Мінчанка"

Рыпелі за акном калесы,
Расла трава за плот вышэй...
Я падрастала ў ціхай вёсцы,
У вёсцы, што няма глушэй.

А так хацелася залёткай
Імчаць у горад над ракой,
Дзе мужная тужыла
Цётка I славіў час Купала мой.

Дзе нашы хлопцы-партызаны,
Сцягі узняўшы, як зару,
Маршыравалі пад баяны,
Ажио грымеў ад крокаў брук!..

Было: дзяўчынкаю танклявай
Пакінула свае сяло...
Спяшыла ў горад; не па славу,
А па святло я, па святло!

Вучыцца ехала; вучуся
Я і сягоння ў камяніц,
Як з цвёрдасцю бьщь у хаўрусе
I не дрыжаць, не падаць ніц...

Вучуся светласці ў рачулкі,
Што прамывае вечны глей;
А ўзнёсласці — у вежаў гулкіх,
А добрым думкам — у людзей!

Празрысты горад мой, як шклянка.
Ён чалавеку па плячу...
Завуся з гордасцю мінчанкай —
I ёй да скону быць хачу!

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі