Алесь Звонак "Ленінскі праспект"

На Ленінскім праспекце сонца многа,
Усмешак многа добрых і шчаслівых.
На велічы яго, сатканай з ліній строгіх,
Паклаў адбітак свой здзяйсненняў час імклівы.

Над ім зіхціць святлістьі дзень красавіковы,
Над ім плывуць аблок празрыстыя чародкі,
Галінкі ліп вось-вось успалыхнуць гатовы
Вясновай прозелені полымем салодкім...

Умельства рук сваіх, любоў гарачых сэрцаў,
Агонь душы сваёй уклаўшы ў кожны камень,
Яго народ узняў з руін, нябыту, смерці
Над прахам дзён былых, над хмурнымі вякамі.

Таму адтуль, дзе ў бронзе ўзняўся Ленін,
Узяў пачатак ён артэрыяй Радзімы.
Таму як лепшых мар жывое ўвасабленне
Яго народ назваў найдаражэйшым імем.

Друг юны, калі йдзеш па Ленінскім праспекце,
Не забывай, што йдзеш насустрач мэце светлай,
Якую ў час навалы, слот і ліхалеццяў
Вялікі наш Ільіч узняў над змрочным светам!
1962 г.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі