Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"

Вуліцы... Вуліцы...
Як летуценні,
Поперак сходзяцца,
Цягнуцца ўдоўж.
Выгляне сонца — асфальт замігцее.
Грымне грамок — скача чэчаццю дождж.

Гром я люблю,
Гром вясны, а не войнаў,
Болей жа—ціхіх світанкаў спакой.
Рана прачнуўся.
Іду ля падвойных,
Сонных на ніжніх паверхах акон.

Безлюдзь у горадзе.
Пуста,
Пакуль ён
Гоман прыцішыў — да галаска.
Плошчы за лейцы ўчапіліся вуліц,
Сціснулі лейцы ў сваіх кулаках.

Добра на вуліцах марыць аб нечым.
3 марамі крочыць
Намнога лягчэй.
Мары ад дому вядуць на сустрэчу.
3 кім?
Можа з позіркам мілых вачэй?

Раніцай бачыцца люба з вачамі,
Сонцам,
Людскою турботай зямной,
Выйшаў я ў горад.
Маршрут мой звычайны
Зычыць сустрэчы са славай самой.

Першы на вуліцы Янкі Купалы
Спыніць Купала,
На Горкага дзесь
Горкі заокае — шчыра спаткаю
Двух пабрацімаў я, ўзрушаны ўвесь.

Трохі прайду
I, напэўна, яшчэ з кім
Зблізку пабачуся.
Веру: якраз
Пройдзе на зорцы бульварам
Шаўчэнкі
3 думай сваёй неўміручы Тарас.

Блізка адсюль —
Мог дастаць бы рукою! —
Вуліцы ў шуме прысад маладых,
Дзе з Чарнышэўскім страчаецца Колас,
3 Чорным —
Максім Багдановіч заўжды.

Вабяць сустрэчы, Куды ні пайду я.
З вуліц абжытых, адкрытых вясне,
I Маякоўскі,
I дзядзька Бядуля
Рукі ўрачыста працягваюць мне.

Мінск — дружелюбны.
Я гэта, між іншым,
Бачу на факце шмат вёсен і зім;
Чэхаў, Талстой, Дабралюбаў, Радзішчаў,
Вуліцы ўзяўшы, зрадніліся з ім.

Век
Я пра славу сусветную мрою Мінска,
Што стужкамі вуліц звязаў
Славу паэтаў з бяссмерцем герояў —
Грозных падпольшчыкаў і партызан.

Мужных прыгадваю I ў завяршэнне
Думы прыспешаю, з імі — хаду.
З вуліцы Веры Харужай Да Варвашэні,
Да Смалячкова на хвілю зайду.

Час і вяртацца.
Пад сонейкам светлым
Стаў я, дзіўлюся,
Як людзі цякуць,
Быццам віры,
Ільічовым праспектам
Скуль усе вуліцы славу бяруць.

turistvel.ru

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі