МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
Свяціўся ў свежай зеляніне, Нібы разбяр яго прасек У глыбе мармуру. Ад ліній Паветраных і ў той жа час I дасканалых і трывалых Высокай веліччу на нас – Цяплом сардэчным павявала. Дзень каляровасцю страёў Спрачаўся з афарбоўкай кветак, A іх на радасць жыхароў Нагадавала шчодра лета. Нас абкружала безліч з'яў I спраў уздымных і гарачых. Мы йшлі, і кожны адчуваў, Як быццам гэта добра знаў, Як быццам першы раз пабачыў. I гэтак радасна было Дужэць самім з узмахам дужым, Святлець самім з тваім святлом, Таварыш Мінск, наш добры дружа Я мімаволі паглядзеу У час, калі грымотным раннем На бедным скверыку сядзеў Ў табе, спустошаным дазвання. Прахожага самотны крок За тры кварталы разлягаўся... Прыйшоўшы з баявых дарог, Падняць цябе я прысягаўся. I хоць сусвет крывёй заліць Яшчэ ахвотнікаў багата,— Мір усталёван на зямлі Маёй рукой, рукой салдата. Ты ўздымаешся ў такой красе, Што нам падзякуе патомства, Шчаслівы свет, куды Мы ўсе Сям'ёй адзінаю збяромся. Выконваюць партыйны доўг Твой муляр, токар і ліцейшчык, Каб ты ад галавы да ног Штодня рабіўся прыгажэйшы. I праца спорна йдзе наўздзіў. Дом на рагу... Калі ж ты скончан? Пакуль я Волгу заручыў, Ты не падрос, ты, брат, падскочыў. Пераступіўшы катлаван, Ты быў падмуркам ці сцяною I ўсё падцягваўся пад кран, Што зверху зваў, махаў рукою. Прыйшоўся дах табе якраз, Зручней глядзець на голле сквера, Ты ўжо мяне, як жыхара, Чакаеш, расчыніўшы дзверы. Даруй! Над намі не грыміць, Дадому нельга апазніцца. Мне гэтак хочацца пабыць На кожнай вуліцы сталіцы. Каб ахапіць, адчуць ярчэй Усё, што разам здабылі мы, Мне хочацца пабыць яшчэ У кожным горадзе Радзімы. У тых, што ўжо даўно стаяць, У тых, што беляць твар цагляны,— Усюды праца ёсць мая. Часцінка сэрца ўбудавана, Хіба адлучыш ты яе? Спрабуй між хваль у моры грозным Пазнаць, каторая з Дняпра, Знайсці, каторая з Бярозы! Мы не падлічвалі гадзін, Вярнуўшыся з аэрадрома. I раптам Свіслач з-пад вярбін Нам зашумела па-марскому. Пад тым павевам трапяткім Шырэй разлісціліся кроны, Уздзьмуўся вымпелам марскім Спартыўны сцяг над стадыёнам. А ён аціхне, зноў дыхне, У дом загляне вецер хмельны.— I ўжо фіранка на акне Ляціць, як ветразь карабельны. Пасля зірнулі з вышыні, За дзень змаркоціўшыся, зоры, Пасля пачаў гасіць агні, За дзень натупаўшыся, горадг А мы ўсё чулі ў цішыні, Нібыта гальку гоніць мора. Навек запомніў гэта слых. То дыхаў век наш працавіты, На справы і на нас усіх Свой накладаючы адбітак. Цяпер ужо як дзень, так ноч Прыходзіць тое задуменне, Калі ты не змыкаеш воч Ад захаплення і здзіўлення. I дух займаецца, калі Імкнуся хваляванне наша Патомку ў душу пераліць, Не зрушыўшы, не распляскаўшы. Декларация еаэс водка улетай Сордис. , Акриловая ванна купить в крыму udarnik.com.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |