Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"

Табе складаю гэты гімн, мой горад!
I не крыўдуй, прастор жытнёвых ніў,
Што мой напеў, яшчэ духмяны борам,
Сінеючы ад мядзельскіх азёраў,
3 жалезам, гулам фабрык падружыў.

Нічога я ад гэтага не страціў:
Hi шчырасці, ні свежасці сваёй.
Мне фарбаў новых ззянне і багацце
Раскрылася ў агнях электрастанцый,
Успыхнуўшых вячэрняю парой.

Я знаю добра: песень новых многа
Падорыць дружба трактара з зямлёй,
Камбайна з нівай жыта залатога,
Шляхоў сталёвых з палявой дарогай
I дружба лямпачкі Ільіча з зарой.

Я рад бязмерна стрэчам небывалым,
Такім, як сёння ў горадзе маім:
На плошчах адбудованых кварталаў
Радамі ліпы маладыя ўсталі
У зелянеючым уборы веснавым.

1 колькі тут між іх маіх сябровак,
3 якімі разам рос кзлісьці я,
3 якімі у цяністых у дубровах,
Пад небам непагожым і суровым,
Звінела песня ранняя мая.

Я гавару ім: «Добры дзень!
Глядзіце, Як цёпла тут усе вітаюць вас,
Як рады вам заводы, камяніцы.
Яшчэ буйней квітнейце і расціце
На светлых вуліцах у добры час!»

I мне карціць, як кожнаму з мінчанаў,
Вяртаючыся з працы, падысці,
Паціснуць рукі працавітым кранам,
Маторам, экскаватарам, старанна
Зялёным скверам памагчы расці.

Бо ўсё, што мы расцім і творым сёння
Электрастанцыі, плаціны рэк,
Дамы, палацаў стройныя калоны
І гэтых дрэў узнесеныя кроны,—
Убачаць з намі камунізма век.
1949 г.

Донорство яйцеклетки в беларуси. Есть спрос на донорство donorbank.by. , https://deconsk.ru/brands/decaro-engineering/ телеграм канал Decaro Engineering.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі