МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
Там ліпа, таполя, каштан, Там пад аховай цяністых прысад Плюскоча фантан. I лебедзь высока ўзнімае крыло На крушні, замшэлай ледзь-ледзь, Ды птаха рукой хлапчанё абняло, Яго не пускае ўзляцець. Той хлопчык каменны, Той лебедзь каменны Ніяк не абсохнуць за дзень: Цурчыць з лебядзінае дзюбы праменны Крынічны струмень. — Я з лебедзем, тата, хачу падружыць I хлеба кавалак яму пакрышыць,— Гаворыць малая дачка мне Ля шэрага лебедзя з камня. — Пакрышы, пакрышы,— Я дзяўчынцы кажу,— Я скора жывога табе пакажу. За сквер пазіраю: ля самых галін Даўгі экскаватар відзён. Варочае груды рудыя руін Са скрогатам сківіцай ён. Прасторную плошчу раўнуе жалезам, А мы яе клёнам засадзім і бэзам, I будуць фантаны і возера там, I прыляцяць раннім чэрвенем к нам Жывыя, лясныя, нясмелыя 3 Немана, 3 Прыпяці, 3 Беседзі Белыя, Белыя Лебедзі, Лебедзі! 1947 г. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |