Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"

Дзіцячыя горны,
далёкія горны
звіняць у азёрнай
лясной старане.
У Мінску пачую —
трывогай агорне
і нейкай самотаю
сэрца кране.
Трывога —
не вернецца к горнам дарога;
самота —
мы адзвінелі даўно.
I горад —
двайнік маёй сталасці —
строга
вачамі салдата
глядзіць у акно.
Узрушаны, выйду на вуліцу ўранку.
(Мой горад адрозніш ад іншых сталіц.)
Палац піянераў.
Дзяўчынка на ганку
з горнам каменным
маўкліва стаіць.
Маленства застыла!
Маё.
Залатое!..
— Дзяўчынка,— крычу я,—
хутчэй затрубі!
Mo рэха адкажа з паляны лясное,
з глыбокіх гадоў і далёкіх рабін,—
маленства прачнецца пад хваляй азёрнай
і прыйдзе ў палац піянерскі на збор.
Ты чуеш, як горны,
далёкія горны
звіняць ля палатак і славяць прастор?..
Дзяўчынка каменная ў майцы каменнай
застылыя вусны адкрыла:
— Мой брат,
я з горнам разбітым,
разбураны сцены,
дзе — помніш? —
збіраўся вясёлы атрад.
Стагнаў тут расшчэплены бомбамі камень
і градам звінела шкло светлых вітрын.
Над горам,
над п'янымі штурмавікамі
я гнеўна трубіла.
Трубілі вятры.
Ляжалі пад цэглаю бітай мадэлі,
якія рабілі калісьці з табой, »
сябры на машынах сапраўдных ляцелі,
далека адгэтуль ляцелі у бой.
Палац бінтавалі сумётамі зімы.
Я доўга трубіла
ў трывожны прастор...—
Гарніст дарагі мой!
Прыйшлі мы, прыйшлі мы
з франтоў і прастораў
Радзімы на збор.
Ты чуеш:
грымяць у пакоях сякеры і фарбаю пахне
І цёсам сырым.
Як цяжка пазнаць нас,
сябры-піянеры!
Палац уздымаем. Мы.
Дзецям сваім.
Прабач мне, маленства.
Цяпер я дарослы.
На варце маленства, бяссонны, стаю.
I прыйдуць у гальштуках вогненных
вёсны
глядзець, як на цуд, на работу маю.
Зноў смехам палац заіскрыцца прасторны.
Дзяўчына на ганку,
затрубіш ты зноў.
I новыя горны,
шчаслівыя горны
праславяць жыццё працавітых бацькоў.
1947 г.

Майнинг отели в россии список лучших что такое маи нинг отель список megaminer.ru.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі