Васіль Вітка "Няміга"

"Кладуць на Нямізе снапамі,
Упокат галовамі сцелюць,
Малоцяць цяжкімі цапамі
I веюць душу ад цела..."

Хто яго ведае, можа быць,
Даверымся даўняй кнізе,
Што ворагі нават маглі прыплыць
У стольны Мінск па Нямізе,

I што наўсцяж па абодва бакі
Стаялі харомы
I хаты,
I што дагэтуль на дне ракі
Ляжаць шаломы
I латы.

Ідзі правер, калі ўсё так далека,
За казкамі, за вякамі.
А вось такога прашчураў вока
Не бачыла, як мы з вамі.

I нас нашы ворагі клалі снапамі,
Але не білі цапамі.
Яны нас рэзалі кулямётам,
Тапталі каваным ботам.

А каб не пасмелі адкрыць мы рота,
Нам губы сшывалі дротам,
А каб мы дарогу да шчасця забылі,
Нашых дзяцей жывымі палілі.

Свету ўсяму расказалі пра тэта
Не старажытныя кнігі,
А чорныя сцены пакутнага гета
I камяні Нямігі...

Даўно свае воды рачулка гоніць
Пад каменем, у бетоне,
Сама ўсё з сабою паціху гамоніць,
Забытая ў вулічным звоне.

I там, дзе ніхто не чуе, не бачыць,
Паміж палявых узгоркаў,
Часам не вытрымае, заплача
Слязамі няўцешнымі, горкімі.

1946 г.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі