Пятро Глебка "Дзень вайны"

Праз цэлы дзень гулі зеніткі.
У бомбы злітыя агні I зло, спрасованае ў пліткі,
Знішчаючы жыццё й набыткі,
Ляцелі з чорнай вышыні.

I заняліся скрозь пажары —
Гарэў завод, кнігарня, дом...
I дыму шэрыя стажары,
I пах удушлівае гары
Заслалі горад палатном.

I хоць адзіны светлы дом бы!
Вісіць пад небам бляхі ліст,
Руіны, прорвы, катакомбы,
I скрозь агонь, i бомбы, бомбы,
I страшны гул, i страшны свіст.

Нарэшце вызарыўся вечар,
I стала ціха.
3 блізкіх гор
Падзьмуў лясны гарачы вецер.
Унурыўшы галовы ў плечы,
Жывыя выпаўзалі з нор.

Збянтэжаны, але разважны
I абнадзеяны народ
Зашавяліўся, як мурашнік,
I па руінах вуліц страшных
У поле рынуўся — на ўсход.

Ён высыпаў на ўсе дарогі —
Жывыя тысячы людзей.
Балелі рукі, млелі ногі,
Старыя падалі ад змогі,
I чуўся плач і крык дзяцей.

Яны ішлі ўсё далей, далей,
А гнеў назад, на помету зваў.
I перад імі днелі далі,
За імі вуліцы палалі —
Там родны горад дагараў.

1941 г.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі