МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
Пад вясновым громам I дажджом, Адлюстрованы ў панелі коўзкай, Там стаіць шматпавярховы дом. Пакланіўшыся вясне і маю, Кліч зязюлі ўчуўшы з-за ракі, Кожны год У вёску ад'язджаю Падышаць, чым дышуць землякі. Нехта з іх за гутаркай сяброўскай У мяне спытае: «Дзе жывеш?..» Адкажу: «На вуліцы Маскоўскай...» (На той самай, пра якую верш.) I, пачуўшы вуліцу такую, Ён ласкава гладзіць вус сівы I ўяўляе, мусіць, Што жыву я Недзе недалёка ад Масквы. Землякі вітаюцца з пашанай, Ну, а я? Лаўлю сабе ляшча, I хаджу, хаджу дарогай знанай I слыву, Слыву за масквіча. У дуду з цікавасцю маскоўскай Звонка па-дзіцячаму свішчу Ці, махаючы сталёвай коскай, Луг я рэжу... Лацве масквічу! Думаю пасля, Адчуўшы стому, Што і тут, пад дахам з сінявы, Я жыхар і вуліцы, і дому. Ад якога... блізка да Масквы. 1940 г. cfd stock trading |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |