Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"

Плошча Свабоды!
Ты ў цэнтры сталіцы,
Плошча Свабоды,
Ты ў сэрцах людскіх.
Плошчай Свабоды
Народ ганарыцца,
Шэлестам сцягаў
Тваіх баявых.

Нам не забыць
Пра твае барыкады,
Бруку твайго,
Што абмыты крывёй.
Першыя крокі
Савецкай улады
Шчасцем гучалі
На плошчы тваёй.

Ратушу помнім.
Яна нас склікала
Боем гадзінніка
У жудасны час
Біцца з суровей
Чужацкай навалай,
Што налятала
На Мінск наш не paз.

Ворагі ратушу
Нашу ўзарвалі,
Плошчу Свабоды
Ўзарваць не маглі.
Мы яе ў сэрцы
Сваім зберагалі,
Мы для нашчадкаў
Яе збераглі.

Плошча Свабоды,
Плошча ты Волі,
Нашы к табе
Скрыжаваны пуці.
Знаем упэўнена мы,
Што ніколі
Нашай Свабодзе
Не быць у няволі.
Вечна Свабодзе
І жыць і цвісці!

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі