МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
I вядзе, як да вешчых былін... Бачу — едзе абоз беларусаў У свой даўні застоены Мінск. Горад, горад... Ты свежасцю нейкай Падыхаеш у вочы сялян, Ажыўляеш часовай уцехай Навіною для ўсіх, дзе ні глянь. Тут не хаты, саломаю крыты, Не збуцвелы, пахілены плот,— Вось у цэнтры стаяць камяніцы, I жыве тут іначай народ. А кірмаш... Не акінуць і вокам... Як шуміць і клякоча прыбой, Стогалосая мова шырока Усё ўбірае і тлуміць сабой. I чаго тут няма для прыманкі — Стужкі, пацеркі, хусткі вісяць, I «Разлуку» іграе шарманка Сярод віску свіней, парасят. На шарманцы заморская птушка Пазірае звысока вакол, Вабіць людцаў шарманшчык-дакука: «Падыходзьце, хто з лёгкай рукой! Вам заморская птушка, пабачце, Усё раскажа, хоць што запытай, Дасць у рукі білецікі шчасця, Разгарні, пра свой лес прачытай!» Падыходзяць дзяўчаты і хлопцы, Маладзіцы, старыя ў чаргу, Кожны шчасця даведацца хоча — Мо там злыдні каго сцерагуць? Ці мо трапіць ў кішэню капейка? — Станеш раптам шчаслівы, багат, Хлопцу трапіцца мілая дзеўка, А к дзяўчыне навернецца сват? Прадалі свае скарбы сяляне... Што ж далей? — трэ падумаць крыху, Бо ніколі «даходаў» не стане, Каб дзіравую згораць страху. Гэтых дзірак вялікая колькасць — На адзежы, у пуні, ў хляве, І дзесятнікі ў вокны галосяць Несці грошы у воласць, павет. Расплаціцца з царом за падаткі, Доўг аддаць кулаку-ліхвяру, Даць ураднікам добрыя ўзяткі — Што ж застанецца гаспадару? Але як ні было там, а трэба Штось для радасці дзецям купіць — Трохі мінскага сітнага хлеба, Абаранкаў узяць — не забыць. А пасля трэба чаркаю горкай Свае ў корчмах заліць «барышы» І прыяцельскай п'янай гаворкай Выліць скаргі збалелай душы. I пайшлі так сусед і знаёмы За карчомны, гарэлачны стол, Загудзелі ўсе корчмы, як звоны,— Даў народ свайму сэрцу прастор. Дзе гаворка, дзе песня, дзе сварка, Дзе абдымкі ў слязах, дзе праклён, Ўсіх жаданні, як клятва, над чаркай Новых, лепшых і радасных дзён. Потым п'янай ішлі талакою Па выбоях, каменнях-ілбах, Усе шукалі для сэрца спакою, Пазіралі чагось па баках. Розных крамаў з таварамі столькі — Ўсё мінаюць, ідуць напралом, Ім патрэбны яшчэ манаполькі 3 гэтым царскім двухглавым арлом. Падымаліся к роту бутэлькі, Разбіваліся потым аб брук,— Манапольныя царскія меркі Дадавалі ім сілу і рух. Загараліся сэрцы пажарам, Рвалі к бунту мяшчанам на здзіў, Аж на конях звісалі жандары — Свіст нагаек і крык: «Разыдзісь!» Изготовление наружных рекламных вывесок vizitki-deshevo.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |