Ленінградская вуліца

Былыя назвы
Першапачатковая назва: Лібава-Роменская шаша. Вуліца вяла да новага менскага Віленскага вакзала, ад якога цягнікі ішлі ў бок гарадоў Лібава і Ромны. У 1877 годзе вуліца была перайменавана ў Пецярбургскую, з 1914 года насіла назву Петраградскай, сучасную назву набыла ў 1924 годзе. Нягледзячы на тое, што горад, назву якога вуліца вось ужо 130 год носіць, быў чарговы раз перайменаваны, назва вуліцы пакінута.
Пра вуліцу
Вуліца цягнецца ад вуліцы Свярдлова да Бабруйскай, мае даўжыню 400 мэтраў. Забудова вуліцы пачалася ў 1870-х гадах. На месцы знесеных старых могілак у раёне сучаснага гарадка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было размешчана дэпо конкі.


Агульны выгляд вуліцы


Сёньня вуліца прымыкае да універсітэцкага гарадка БДУ, на гэтай вуліцы размешчаны будынкі хімічнага, юрыдычнага і геаграфічнага факультэтаў БДУ, на скрыжаваньні з вуліцай Бабруйскай вядзецца будаўніцтва будынка факультэта міжнародных зносін БДУ, за ім размешчана адна з менскіх рэстарацый "McDonald's", якая вымушана была прыпыніць сваю дзейнасць з-за будаўніцтва. Менскія ўлады далі дазвол на арэнду гэтай пляцоўкі ІП "Рэстарацыі McDonald's" у 1999 годзе на 50 гадоў, нягледзячы на тое, што гэтая зямля належыць БДУ.


Будаўніцтва факультэта міжнародных адносін БДУ



Будынак па вуліцы Ленінградскай, 3.


Цікавыя будынкі
Захаваліся тры даваенных будынка:
№ 4, інфармацыі няма, будынак даваенны.


Будынак па вуліцы Ленінградскай, 4.


№ 5, жылы будынак, пабудаваны ў 1937 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасьць трэцьцяй катэгорыі.


Будынак па вуліцы Ленінградскай, 5.


№ 6. Будынак Машчынскага. У ім было жандармскае ўпраўленне., якое займалася вышукам і дазнаньнем па палітычных справах, з'яўлялася карацельным органам па барацьбе з рэвалюцыйным рухам, у гэтым будынку нейкі час былі размешчаны Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б) й Менскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатаў (аб чым нагадвае мемарыяльная дошка) і рэдакцыя газэты "Зьвязда". Нейкі час пасля вайны ў ім месціўся чацьвёрты корпус менскага медуніверсітэта.


Будынак па вуліцы Ленінградскай, 6.


№ 12. Будынак знесены ў пачатку 2000-ых гг. Даваенная пабудова. Гісторыка-культурная каштоўнасьць другой катэгорыі.

№ 16. Будынак гістарычнага факультэта БДУ. Гады пабудовы: 1928-1931. Гісторыка-культурная каштоўнасьць трэцьцяй катэгорыі.

https://artwoodbase.ru цена куб дуба - купить доску сухую из дуба. , Свежая информация санаторий башкирии янган тау на сайте.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі